Самалёт-знішчальнік МіГ-29. Фота: Wikimedia Commons 

Самалёт-знішчальнік МіГ-29. Фота: Wikimedia Commons 

«Рады аб'явіць, што мы дазволілі нашым польскім партнёрам паставіць пяць МіГ-29 з былых запасаў арміі ГДР. Мы атрымалі запыт толькі сёння. Я вітаю той факт, што федэральны ўрад сумесна прыняў гэтае рашэнне. Гэта паказвае, што на Германію можна спадзявацца», — цытуе прэс-служба ўрада Германіі міністра абароны Борыса Пісторыуса.

Пра тое, што Польшча папрасіла ў Германіі дазвол перадаць самалёты, паведамлялася ў чацвер у пачатку дня. Гэтыя самалёты належалі арміі ГДР, затым Германія перадала іх Польшчы і, як краіна паходжання гэтай вайсковай тэхнікі, павінна была даць згоду на яе рээкспарт.

У сакавіку Польшча ўжо перадала Украіне чатыры МіГі, а прэзідэнт гэтай краіны Анджэй Дуда абвясціў, што неўзабаве будзе перададзена яшчэ некалькі самалётаў. Тады ж, у сакавіку, другой краінай НАТА, якая афіцыйна перадала Украіне баявыя самалёты, стала Славакія, якая абвясціла аб перадачы ўсіх 13 сваіх МіГ-29.

Чытайце таксама:

Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам

Ва Украіны да мая могуць вычарпацца ракеты СПА, сведчаць злітыя амерыканскія дакументы

Прэм'ер-міністр Польшчы: Мы сёння фарміруем карціну будучай Еўропы

Клас
12
Панылы сорам
3
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1