У МУС паведамілі, што 34-гадовы кіроўца Audi не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі. У выніку іншамарка з'ехала ў левы па ходзе руху кювет і перакулілася.
«Кіроўца і 43-гадовы пасажыр легкавіка загінулі», — пракаментавалі ў МУС.
Па фота, якое апублікавала прэс-служба ведамства з месца аварыі, можна зразумець, наколькі сур'ёзным было ДТЗ, — машына ператварылася ў кучу металалому.
Прычыны і абставіны ДТЗ высвятляюць спецыялісты.
0
4
1
3
6
1
2 фота... а сярод спецыялістаў цяпер і бацюшкі прысутнічаюць?