паліцэйскі трусік

Трусік Персі і афіцэр паліцыі Карсан. Фота: фэйсбук-старонка паліцэйскага дэпартамента Юба-сіці, штат Каліфорнія, ЗША

Паліцэйскі дэпартамент Юба-сіці, штат Каліфорнія, прыняў да сябе на службу сапраўднага трусіка. Пра гэта 7 красавіка напісала агенцтва Associated Press са спасылкай на афіцыйную фэйсбук-старонку дэпартамента.

Трусіка зваць Персі, сваё імя і месца працы ён атрымаў дзякуючы афіцэру мясцовай паліцыі, якая аднойчы знайшла і падабрала яго на Персі-авеню ў Юба-сіці. 

Пасля гэтага афіцэр Карсан аддала знойдзенага трусіка ў службу кантролю за жывёламі, але яго гаспадары так і не аб'явіліся. Таму Карсан потым забрала яго да сябе ў паліцыю.

«Цяпер Персі займае пасаду «афіцэра па добрым самаадчуванні»: ён злачынцаў не ловіць, аднак пры гэтым выконвае вельмі важную справу — дапамагае калегам і каляжанкам здымаць стрэс», — пішуць паліцыянты ў фэйсбуку.

Трусік, як паведамляе AP, не адказаў на просьбу агенцтва пракаментаваць сваю новую пасаду. 

Дарэчы, гэтая навіна вельмі моцна нагадвае сюжэт аскараноснага мультфільма «Звераполіс», у якім таксама афіцэрам паліцыі ўпершыню становіцца трусіха.

Чытайце таксама:

У Гомелі ратавальнікі ўратавалі ад вялікай вады коціка ВІДЭА

У Алжыры кот скочыў на імама проста падчас малітвы, таго гэта не збянтэжыла ВІДЭА

Сланіха з Берлінскага заапарка навучылася лупіць бананы, хаця ніхто яе гэтаму не вучыў

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1