Апалчыўся прапагандыст на, як ён выказаўся, «секту пралітоўскіх нацыяналістаў-неапаганцаў Svajksta», якім «вельмі не падабаецца еўразійства і ўсходнеславянская (руская) ідэнтычнасць».

Дзермант, які ў маладосці сам усім гэтым, мякка кажучы, грашыў (сам ён гэта акрэслівае так: «я ў балта-славянскім пытанні ў свой час глыбока разабраўся»), цяпер «прыйшоў да высновы, што тэорыя «балцкага субстрату» мае патрэбу ў сур'ёзнай карэкціроўцы — самі «балты» эвалюцыянавалі ў славян і ў беларусаў/рускіх, няма паміж імі ніякага разрыву».

«Балцкі шлях», паводле сённяшняга Дзерманта, — гэта «шлях павольнага памірання», у той час як «славянскі — жыцця і развіцця». 

А «перыферыйны нацыяналізм рэліктавых народаў (літоўцаў і латышоў) для беларусаў абернецца стратай энергіі для развіцця і выміраннем — тым, што адбываецца з імі ўжо на працягу тысячы гадоў». Калісьці ён гэтак жа сама горача і з такім самым імпэтам адстойваў зусім процілеглае.

Пра пакручастую ідэйную эвалюцыю аднаго з найадыёзнейшых клеўрэтаў цяперашняга рэжыму чытайце больш па спасылцы:

Дзермант: метамарфозы. Як неанацыст і паганец палюбіў Лукашэнку, Расію і вайну

 

Клас
0
Панылы сорам
19
Ха-ха
42
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
7