У сакавіку ў Магілёўскую гарадскую бальніцу з прыкметамі наркатычнага атручэння паступіў 31-гадовы мужчына. Магілёвец на вуліцы паводзіў сябе неадэкватна, праз што мінакі выклікалі хуткую дапамогу і міліцыю. Мужчына трапіў у бальніцу з дыягназам «вострае атручэнне неўстаноўленым рэчывам».

Міліцыя ў той жа дзень правяла ператрус на ягонай кватэры, дзе знайшла і канфіскавала два шкляныя слоікі са здробненым рэчывам расліннага паходжання.

Рэчыва адправілі на экспертызу і вызначылі, што насуперак чаканням гэтыя 200 грамаў светла-карычневага і аранжавага колеру расліннага паходжання не маюць у сваім складзе ніякіх моцнадзейных рэчываў, якія падлягаюць у Беларусі кантролю.

Пасля магілёвец прызнаўся, што ўжо не першы раз ён еў дома сушаныя мухаморы, якія купіў як харчовую дабаўку на сайце ў інтэрнэце.

«У той дзень мужчына з'еў некалькі лыжак, затым пайшоў у краму і неўзабаве адчуў, што губляе сувязь з рэальнасцю, стаў паводзіць сябе неадэкватна», — расказалі ў магілёўскім аддзеле ДКСЭ.

У ведамстве нагадалі аб недапушчальнасці ўжывання мухамораў у ежу. У атрутных грыбах і чырвоным мухаморы, у прыватнасці, утрымліваюцца рэчывы, якія ўплываюць на псіхіку, — мусцымол і ібатэнавая кіслата. Іх ужыванне вядзе да парушэння працы, гібелі клетак галаўнога мозга і можа выклікаць смяротны зыход.

Чытайце таксама:

Чацвёра падлеткаў дзеля галюцынацый паелі сушаных мухамораў і трапілі ў рэанімацыю

Святар у Падмаскоўі насмерць аб'еўся мухаморамі. Яго цела знайшлі у кіліме

Жыхар Бабруйска захацеў павялічыць свой імунітэт мухаморамі. Усё скончылася біццём галавой маршрутак

Клас
2
Панылы сорам
9
Ха-ха
12
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
3