Узвядзенне моста ад вуліцы Зыбіцкай да былой другой гарадской бальніцы было запланавана ў рамках будаўніцтва гатэля Hilton. Ужо на этапе праектавання да яго прыляпілася назва «Ржавы», бо агароджа выканана з картэнавай сталі, колер якой нагадвае ржу.
Мост атрымаўся даволі стромкім па ўздыме, каб гарадскія службы маглі чысціць пойму Свіслачы і спакойна праязджаць пад мостам. Адкрылі яго ў сярэдзіне кастрычніка 2022 года, але ўжо літаральна праз некалькі дзён праход па мосце перакрылі на час будаўніча-мантажных работ гатэля па суседстве. Потым мост працаваў яшчэ нейкі час, а ў лютым гэтага года на яго зноў стала нельга заходзіць, і зноў па той самай прычыне.
Цяпер жа ўсе агароджы прыбраныя, а па «Ржавым мосце», здаецца, зноў можна бесперашкодна пераходзіць Свіслач.
Чытайце таксама:
«На гэты дом ціха злуюць прадаўцы». У Мінску ў якасці кватэр прадаюць былыя гатэльныя нумары