Виктор Лукашенко віктар лукашэнка

Віктар Лукашэнка цяпер узначальвае Нацыянальны алімпійскі камітэт. Фота: НАК

Кавалеўскі звяртае ўвагу на вясковае паходжанне Віктара Лукашэнкі, што збліжала іх:

«Ён прыехаў з вёскі, і я. Мы зрабілі гэта адначасова. У пэўным сэнсе нас гэта збліжала, таму што мы адчувалі сябе не заўсёды ўпэўнена. Не заўсёды было зразумела, дзе мы знаходзімся. Гэта гарадское асяроддзе, усё такое дынамічнае, незразумелае. Яно вельмі моцна адрозніваецца ад нашых «вістаў» вясковых».

Але блізкіх кантактаў паміж імі не было. Пэўны час Кавалеўскі і Віктар Лукашэнка займаліся адным відам спорту. Гэта было на першым курсе. 

«А пасля, калі яго бацька быў абраны прэзідэнтам, то дыстанцыя вельмі моцна вырасла, — згадвае Кавалеўскі. — Для мяне гэта стала не вельмі правільным з ім тусавацца. Гэта магло быць успрынята, нібыта я шукаю нейкага падыходу да пэўных бенефітаў з яго боку».

Кавалеўскі звяртае ўвагу і на моцнае адрозненне паміж сабою і Віктарам Лукашэнкам.

«Што нас моцна адрознівала, дык гэта тое, што ён заўсёды жыў са сваім бацькам. Калі Лукашэнка быў дэпутатам, ён жыў разам з ім у гатэлі. Пасля ён жыў з ім у рэзідэнцыі.

Я ўвесь час жыў у інтэрнатах са звычайнымі студэнтамі з усёй Беларусі. У нас было такое папулярнае месца сярод мінчукоў, якім было нецікава сядзець у сябе дома. Яны прыходзілі да нас бавіць час. І мне гэта дапамагло ў сэнсе адаптацыі, сацыялізацыі, разумення таго, як жыве Мінск, гарадское асяроддзе».

Валерый Кавалеўскі ў студыі

Валер Кавалеўскі вучыўся з Віктарам Лукашэнкам у адной групе. Скрыншот відэа «Ток»

Валер Кавалеўскі згадвае і пра ўдзел Віктара Лукашэнкі ў студэнцкіх тусоўках і яго сціпласць.

«Ён быў досыць простым чалавекам. У яго не было ніякіх «закідаў» тыпу «мне гэта не падыходзіць ці тое». Калі гэта сустрэча ў інтэрнаце, то гэта заўсёды вельмі проста, прыземлена, танна. Калі дастаюцца ўсе запасы, што прывозіліся з вёскі (закаткі, бульба, тушонка). Ён у гэтым сэнсе вельмі сціплы чалавек. Тое, што бачыў я ў тыя гады, — ён паводзіў сябе вельмі сціпла. Ён не «адсвечваў», не стараўся кідацца ў вочы.

Канечне, пасля абрання яго бацькі прэзідэнтам вакол яго ўтварыўся такі невялікі антураж, які яго заўсёды суправаджаў. Тыя людзі, якія, магчыма, чакалі нейкай ласкі з яго боку, што ім гэта дзесьці дапаможа. Ці ім проста было цікава з ім быць, як такім «пераносным маяком улады».

Кавалеўскі адзначае, што пасля таго, як бацька Віктара стаў прэзідэнтам, да сына была прыстаўлена ахова і ён вельмі хутка стаў абсалютным выдатнікам:

«Была ахова. Хаця яна не была настолькі прыкметнай. Тым не менш, яна прысутнічала. Стаўленне некаторых выкладчыкаў памянялася, некаторых — не. Вельмі хутка ён стаў абсалютным выдатнікам».

Пасля таго, як Кавалеўскі стаў дыпламатам, яны сустракаліся з Віктарам Лукашэнкам у «калідорах улады» і працягвалі звяртацца на «ты».

«Былі сустрэчы, але кшталту проста сустрэцца, павітацца «Як ты?» і ісці далей. Канечне, звярталіся на «ты». Мы ж равеснікі, мы пачыналі разам і ўсе былі на «ты».

На думку Валера Кавалеўскага, зараз складана вызначыць ролю Віктара Лукашэнкі ў сістэме (цяпер ён кіруе Нацыянальным алімпійскім камітэтам), але ён мае непасрэднае дачыненне да парушэння сілавымі структурамі законаў і правоў чалавека ў Беларусі:

«Ён доўгі час быў памочнікам па нацыянальнай бяспецы пры сваім бацьку. Што само па сабе ненармальна. Проста ненармальна, калі такія камбінацыі ўтвараюцца. Мы разумеем, што чалавек меў дачыненне да кіравання сілавымі структурамі Беларусі. І за гэтыя гады, калі ён там быў, шмат чаго здарылася вельмі кепскага ў дзеяннях сілавых структур.

Я разумею, што ён меў дачыненне да гэтых працэсаў. Дзесьці ён у гэтым удзельнічаў, можа, спрыяў. Можа, спрабаваў гэта змяніць. Але сучасная гісторыя Беларусі пры Лукашэнку такая, што сілавыя ведамствы адыгралі негатыўную ролю ў жыцці грамадства, было шмат парушэнняў закона, правоў чалавека. Беззаконне, якое ўтварылася ў 2020 годзе, гэта таксама наступствы таго стылю кіравання, да якога спрычыніўся і Віктар Лукашэнка».

Глядзіце цалкам:

Клас
30
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
13