«Што тычыцца акрэсленых падчас Паслання (цытаты прыводзяцца як у арыгінале — НН) задач, то для пісьменніка важна ўсё! Калі ты — сапраўдны пісьменнік, калі жывеш аднымі думамі і клопатамі са сваім народам… Згуртаванне беларускага народа, умацаванне эканомікі, прапаганда класічных сямейных і культурных каштоўнасцей, патрыятычнае выхаванне моладзі на канкрэтных прыкладах, міжнароднае культурнае супрацоўніцтва з суседзямі і найперш з брацкім нам рускім народам і многае іншае — зыходныя тэмы для творчага пераасэнсавання. Пісьменнікам застаецца толькі ствараць! Актыўна, самааддана пісаць якасныя творы!» — сказаў Уладзімір Гаўрыловіч, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Выступленне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі настолькі змястоўнае, глыбокае і важнае, што заслугоўвае стаць праграмай дзеянняў для кожнага.

Гэта і гарачы заклік вядомага палітыка сучаснасці да міру ва ўсім свеце, да супрацоўніцтва, супраць гвалту, несправядлівасці і войнаў. Асабліва ўразіла і кранула тэма суверэннасці і незалежнасці Беларусі», — сказаў Міхась Пазнякоў, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі.

«Успрымаю Пасланне нашага Прэзідэнта як цэльную гарманічную канструкцыю, у якой кожны пасыл выконвае сваю адметную ролю ў фарміраванні эфектыўнасці цэлага. Гэта як ставіць пытанне: якая шасцярэнька ў гадзінніку найбольш важная? Мы ж гэтага не робім. Так і тут», — мяркуе Алесь Казека, старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі.

«Усе чатыры з паловай гадзіны я не адыходзіў ад экрана. Амаль кожная фраза Прэзідэнта выклікала сустрэчныя эмоцыі», — прызнаўся Анатоль Аўруцін, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, уладальнік «Залатога Віцязя — 2022» у галіне паэзіі.

Чытайце таксама:

«Прамова Лукашэнкі — звычайная славесная пустата» — Brief 

«Я пра гэта настойліва вёў перамовы з Пуціным». Лукашэнка пра намер размясціць ядзерную зброю

Лукашэнка запужвае дэпутатаў: Не будзе мяне, будуць цкаваць вашых дзяцей

Лукашэнка заклікаў ксяндзоў мець дзяцей

Клас
2
Панылы сорам
37
Ха-ха
23
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
3