Трагедыя адбылася каля 15:10. 41-гадовая кіроўца Ford пасля абгону не справілася з кіраваннем і з'ехала ў правы кювет, дзе ўляцела спачатку ў слуп, а затым у жылы дом.
Два пасажыры — 45-і 37-гадовыя мужчыны — загінулі. Кіроўца, а таксама 46-гадовая і 12-гадовая пасажыркі дастаўленыя ў бальніцу.
На месцы здарэння працуе следча-аператыўная група і супрацоўнікі ДАІ. Паводле інфармацыі Следчага камітэта, заведзеная крымінальная справа па ч. 3 арт. 317 аб парушэнні правіл дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух чалавек.
Чытайце таксама:
У Мёрскім раёне пяцігадовая дзяўчынка правалілася ў затоплены падвал і загінула
Жыхар Кармы ішоў пешшу дадому і загруз у гразі. Яго выцягвалі ратавальнікі