Пасля ўзгаднення гэтага пытання з мясцовай уладай і Магілёўскай епархіяй у цэнтры аграгарадка восенню мінулага года быў закладзены падмурак пад будучы будынак. Адзначаецца, што свой уклад як у будаўніцтва, так і ў збор сродкаў унеслі не толькі дэпутаты і мясцовае начальства, але і прадстаўнікі епархіі, ААТ «Кастрычнік», індывідуальныя прадпрымальнікі і, вядома ж, самі жыхары.

Цяпер прапрацоўваецца канцэпцыя добраўпарадкавання тэрыторыі, прылеглай да будучай капліцы, яе азелянення, а таксама разглядаецца пытанне правядзення дадатковага збору сродкаў на гэтыя мэты. Само ж будаўніцтва капліцы працягнецца, як толькі наступяць для гэтага спрыяльныя прыродныя ўмовы.

З праектам капліцы дапамагло ААТ «Кастрычнік» і, у прыватнасці, намеснік кіраўніка сельскагаспадарчай арганізацыі Пётр Лаўнікаў, які ёсць ідэйным натхняльнікам з’яўлення вясковай святыні.

Населены пункт Разанцы быў заснаваны ў 1991 годзе як пасёлак для перасяленцаў з зоны адчужэння Чарнобыльскай АЭС з жылымі двухпавярховымі дамамі і неабходнай інфраструктурай: дарогамі, крамамі, дзіцячым садам, школай, поштай і медпунктам. Сёння тут жыве 650 жыхароў.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
0