Фэйкавая навіна пра царкву

Публікацыі фэйкавай навіны ў лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. Скрыншоты з тэлеграм-каналаў

Аднатыпныя фэйкі пра «падпал» храма з'явіліся 5 красавіка ў тэлеграм-каналах Агенцтва тэленавін, Рыгора Азаронка, тэлеканала АНТ і ў іншых праўладных крыніцах. Але дадумаліся яны да гэтага не самі: да лукашэнкаўскіх прапагандыстаў інфармацыя перавандравала з пракрамлёўскіх СМІ.

«Ва Украіне працягваюць ганенні на праваслаўных, — паведаміў тэлеканал АНТ у публікацыі на сваім сайце ад 6 красавіка. — Спалены чарговы праваслаўны храм. Гэтым разам у сяле Новапалтаўка Мікалаеўскай вобласці».

«Агнём знішчаная праваслаўная царква ў сяле Новапалтаўка», — публікуе фэйк газета адміністрацыі Лукашэнкі «СБ. Беларусь сегодня».

Усе навіны, якія распаўсюджвалі лукашэнкаўскія прапагандысты, ілюстраваліся відэа, якое нібыта было знятае непасрэдна ў Новапалтаўцы.

Ролік гэты — рэальны. Царква сапраўды гарэла, але не ў 2023 годзе, а ў 2013-м. І не ва ўкраінскай Новапалтаўцы, а ў расійскай Ільінцы. Інфармацыю пацвердзіў і ўкраінскі Цэнтр стратэгічнай камунікацыі і інфармацыйнай бяспекі.

Дарэчы, царква ў Ільінцы згарэла дашчэнту.

Гэты храм быў пабудаваны яшчэ ў XIX стагоддзі. У ім захоўвалася мноства святынь, уключаючы цудатворны міратачывы абраз Усіх засмучаных радасць, на якой выявіўся вобраз Божай Маці, пісала «Камсамольская праўда».

А з царквой у Новапалтаўцы ўсё ў парадку. І яна зусім не падобная на храм у Ільінцы.

Чытайце таксама:

«Мразота, свалота, свінота». Z-каналы прызналі, што распаўсюдзілі фэйк, у якім нібыта ўкраінскі вайсковец абражае жанчыну з дзіцем

У інтэрнэт запусцілі «фота прэс-сакратаркі палка Каліноўскага з акупаванага Крыма». Яно аказалася фэйкам

Прапагандысты выклалі «сакрэтны дакумент пра катастрафічныя страты Украіны». Але ён аказаўся фэйкам

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
25
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
8