На думку маніторынгавага праекта, ёсць падставы меркаваць, што ў Гудагай быў перакінуты эшалон з тэхнікай 120-й брыгады УС Беларусі, якая дыслакуецца ў мінскім Уруччы. Фарміраванне эшалона адбывалася на працягу ўсяго дня 5 красавіка на станцыі Азярышча, адкуль эшалон адправіўся каля 22-й гадзіны таго ж дня.

Таксама ўчора раніцай Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што вайскоўцы аднаго з механізаваных батальёнаў 120-й брыгады падрыхтаваліся да здзяйснення маршу ў прызначаны раён для выканання далейшых задач па прызначэнні.

3 красавіка Міністэрства абароны аб'явіла аб пачатку чарговай праверкі боегатоўнасці аднаго са злучэнняў УС Беларусі. Сакратар Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч тады паведаміў, што ў рамках праверкі адно з падраздзяленняў УС будзе выведзена на палігоны і розныя ўчасткі мясцовасці. Плануецца выхад падраздзяленняў да дзяржаўнай мяжы, тэрміны праверкі пазначаліся як «на працягу месяца».

Чытайце таксама:

У Брэсцкай вобласці мужчын масава забіраюць на зборы, могуць падняць з ложка

«Дома мяне чакае любімая мама». На цяперашнія зборы выклікаюць і жанчын-медыкаў

У Мінабароны расказалі, колькі чалавек выклічуць на зборы

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
2
Абуральна
27