Падмыванне Дзвіной берага з разбурэннем участка грунтавой дарогі паміж ракой і садовымі таварыствамі «Лужасна-1» і «Лужасна-2» каля вёскі Барвін адбылося ўвечары 5 красавіка. Людзі ў выніку надзвычайнай сітуацыі не пацярпелі, аднак узнікла пагроза пабудовам на тэрыторыі гэтых садовых таварыстваў.

Рашэннем камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Віцебскім райвыканкаме сітуацыя класіфікавана як надзвычайная сітуацыя прыроднага характару. Для ўмацавання грунту берагавой лініі і падсыпкі дарогі задзейнічалі 14 адзінак тэхнікі.

Акрамя таго, учора ў сувязі з неспрыяльным гідралагічным становішчам, якое склалася ў сувязі з павышэннем узроўню вады на Дзвіне Верхнядзвінскае раённае звяно Віцебскай тэрытарыяльнай падсістэмы грамадзянскай абароны пераведзена ў надзвычайны рэжым функцыянавання.

Пры гэтым у межах Віцебска ўзровень вады ў Дзвіне зніжаецца ўжо другія суткі, праўда, падзенне пакуль нязначнае. На ўчастку ж ракі Полацк — Верхнядзвінск рост узроўню вады працягваецца.

Чытайце таксама:

У Гомелі Сож выйшаў з берагоў і затапіў набярэжную

«Праплывалі паміж дамамі, ішлі над затопленым парніком». Байдарачнікі скарысталі паводку, каб адкрыць «Полацкую Венецыю»

На Гомельшчыне ўзровень вады ў рэках расце трэці дзень ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
4