Скрыншот відэа ГУБАЗіКа

Скрыншот відэа ГУБАЗіКа

На відэа сілавікоў паказана восем затрыманых. Калі да іх прыходзілі, не паведамляецца. Частку людзей затрымалі за падпіскі на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы, а іншых, выглядае, нават не за палітыку.

Адна з затрыманых — 23-гадовая Аліна Галінская. Яна кажа, што некалі была падпісаная на «экстрэмісцкія» каналы і пакідала там каментары.

Аліна Галінская. Фота: яе старонка «УКантакце»

Аліна Галінская. Фота: яе старонка «УКантакце»

Яшчэ адзін затрыманы — 67-гадовы гамяльчук Ігар Лісоўскі. Яго вінавацяць у «падпісцы на тэлеграм-каналы».

Ігар Лісоўскі. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Ігар Лісоўскі. Фота: ягоная старонка «УКантакце»

Прыходзілі таксама да 20-гадовага Марка Лебянка. За што яго затрымалі, зусім не ясна, бо ён кажа, што не мае «экстрэмісцкіх» падпісак. У яго абсалютна не палітычныя сацсеткі, а на адным з фота ва «УКантакце» ён увогуле стаіць на ўрачыстай лінейцы «Гомсельмаша» побач з чырвона-зялёным сцягам.

Марк Лебянок

Марк Лебянок

Яшчэ двое затрыманых кажуць, што некалі былі падпісаныя на «экстрэмісцкія» каналы, аднаго затрымалі за татуіроўку з вядомым тэкстам пра копаў. Адзін з мужчын у відэа кажа, што быў судзімы за крадзеж магнітолы, але за што яго ўзялі цяпер — незразумела.

Чытайце таксама:

За каментары затрымалі айцішніка, які выдаліў тэлеграм-акаўнт паўтара года таму. Вось як яго знайшлі

Тлумачым, якім чынам сілавікі знаходзяць карыстальнікаў Telegram і як гэтага пазбегнуць

Тэлеграм-бот «Магніт», які сілавікі ставяць затрыманым: якія звесткі ён можа збіраць і як ад гэтага абараніцца

Клас
4
Панылы сорам
8
Ха-ха
2
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
47