Раман Пратасевіч у судзе. Фота: «Мінская праўда»

Раман Пратасевіч у судзе. Фота: «Мінская праўда»

Сцяпана Пуцілу і Яна Рудзіка судзяць завочна, бо яны знаходзяцца за межамі Беларусі, і толькі Раман Пратасевіч асабіста прысутнічае на судовых пасяджэннях.

Суд па гэтай справе пачаўся 16 лютага ў адкрытым фармаце, было зачытанае абвінавачванне Пратасевічу, прайшоў яго допыт у судзе, пачалі зачытваць матэрыялы справы і дапытваць сведак. Затым частку справы разглядалі за зачыненымі дзвярыма. Потым суд зноў зрабілі адкрытым.

Пасля чаго здарыўся перарыў, бо Пратасевіч захварэў: прастуда перайшла ў аціт, піша «Народная Воля»

На 7 красавіка зноў прызначанае закрытае судовае пасяджэнне.

Раман Пратасевіч прыходзіць у суд з суправаджэннем, але гэта не традыцыйны канвой, а спартыўныя хлопцы ў звычайным адзенні. Толькі гэта не сябры і не група падтрымкі. Бо Пратасевіч знаходзіцца пад хатнім арыштам. На судовых слуханнях ён не сядзіць у клетцы, ён без кайданкоў, але не вольны.

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку прад’яўленае абвінавачванне па больш чым дзесяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Акрамя гэтага, Генпракуратурай Беларусі ў інтарэсах дзяржавы заяўлены іск у памеры больш за 30 мільёнаў рублёў.

Сам Раман Пратасевіч яшчэ на першым судовым пасяджэнні заявіў, што маральна і псіхалагічна гатовы да любога рашэння суда. Якім будзе гэтае судовае рашэнне — застаецца інтрыгай, бо ён, як кажуць, «ініцыятыўна пакаяўся». Але справа ў тым, што ён прызнаў віну ў тым ліку па абвінавачванні ва ўдзеле ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

«Маршруты абмяркоўваліся з Пальчысам, а жаночымі маршамі займалася Касцюгова». Пратасевіч дае паказанні ў судзе

На судзе па справе Nexta дапыталі блогера Максіма Пушкіна

Пратасевічу, Пуцілу і Рудзіку інкрымінуецца не менш за 1586 злачынстваў

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
8
Ого
3
Сумна
0
Абуральна
3