Да прысуду мужчыну ўтрымлівалі пад вартай. Таксама ён мусіць выплаціць штраф у памеры 100 базавых велічынь (3700 рублёў).

Прысуд вынесла суддзя Наталля Горбач. Канчатковае пакаранне вынесенае шляхам паглынання менш строгага тэрміну больш строгім і далучэннем дадатковага пакарання. Паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса, Дзюбу асудзілі да 1,5 года пазбаўлення волі, паводле арт. 369 КК — да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў калонію і штрафу.

Акрамя гэтага, абвінавачаны мусіць выплаціць кампенсацыю маральнай школы пацярпелым — шэсць тысяч рублёў (па тысячы рублёў кожнаму) і 666 рублёў дзяржпошліны.

Згодна з абвінавачваннем, Дзюба пакінуў публікацыі, якія зневажалі гонар і годнасць Лукашэнкі і ўтрымлівалі «ненарматыўную форму моўнага выказвання» ў дачыненні да яго. Таксама ён размясціў у сацсетках публікацыі з фотаздымкамі міліцыянтаў, суправадзіў іх тэкстам з негатыўнай ацэнкай. Сярод іх былі выявы супрацоўнікаў ізалятараў часовага ўтрымання са свастыкай, Лукашэнкі з імправізаванай шыбеніцай.

Мужчына прызнаў віну цалкам. Ён распавёў, што зрабіў рэпост інфармацыі ў фэйсбуку. Пацярпелыя заявілі, што публікацыя прычыніла ім маральную шкоду. 

Клас
2
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
3
Сумна
3
Абуральна
12