Фільм прысвечаны біяграфіі Уладзіміра Мулявіна і яго гурту «Песняры». Сюжэт ахоплівае тры дзесяцігоддзі — пачынаючы з першых крокаў Уладзіміра Мулявіна ў музыцы ў 50-я гады і да стварэння адной з першых савецкіх рок-опер.
Малады Мулявін у выкананні Глеба Калюжнага
Уладзіміра Мулявіна ў серыяле іграюць два расійскія акцёры: маладога — Глеб Калюжны, а ў дарослым узросце — Арцём Валабуеў, які аказаўся вельмі падобны на свайго героя.
Сталы Мулявін у выкананні Арцёма Валабуева
Праўнучка Мулявіна Ліда сыграла сваю ўласную бабулю ў дзяцінстве, то-бок дачку Мулявіна Марыну.
Праект хоць і расійскі, але ў яго стварэнні бралі ўдзел і беларусы: сцэнарыст карціны Руслан Старыкоўскі, адзін з рэжысёраў, удзельнік каманды КВЗ БДУ Кірыл Папакуль, а таксама прадзюсар серыяла Аляксей Трацюк, таксама выхадзец з каманды КВЗ БДУ.
Чытайце таксама:
Стары хіт «Песняроў» увайшоў у саўндтрэк да камп'ютарнай гульні
Беларускія 90-я. Рок адусюль, беларуская мова, бчб на БТ — якім быў шоўбіз і тагачасныя медыя?






серыял наўрад ці калі пагляджу. даўно не гляджу кіно - нецікава. мо паглядзіць муж? ён хадзіў у адну школу з дзецьмі Мулявіна. успамінае (муж), як ладзіліся выступы Песняроў проста ў двары школы... успамінае з цеплынёй...