Ілюстрацыйны здымак. Фота: Міністэрства абароны
Справу разглядаў суддзя Гомельскага абласнога суда Мікалай Доля.
Да суда Бабкоў знаходзіўся на волі, пад паручальніцтвам.
Па матэрыялах абвінавачання, Бабкоў у лютым 2022 года размясціў у сацыяльных сетках публікацыю з відэазапісам перамяшчэння тэхнікі ваенізаваных расійскіх падраздзяленняў, якія перасоўваліся па тэрыторыі Беларусі, з указаннем іх месцазнаходжання.
Затым з дапамогай мабільнага тэлефона разаслаў яго ў тэлеграм-каналы, у тым ліку ў прызнаныя судом «экстрэмісцкімі фармаваннямі».
Бабкову далі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Хлопца ўзялі пад варту ў зале суда.