Ноччу Расія абстраляла Запарожжа — зруйнаваны жылы дом
Па даных мясцовых уладаў, ракетай у Запарожжы практычна цалкам разбураны 5-павярховы дом. Два чалавекі загінулі.
Па стане на 5:00 выратаваныя 9 чалавек, з якіх адна цяжарная жанчына, 20 чалавек эвакуіраваныя, паведамляюць ратавальнікі. Двух чалавек знайшлі загінулымі. Разбор завалаў яшчэ працягваецца.
Па папярэдняй інфармацыі, стралялі па горадзе з сістэмы С-300.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ