Днямі ад яе на волю прыйшоў ліст. «Пачуваюся добра, бадзёрая і гатова да 1 сакавіка. Збіраюся «адарвацца па поўнай». Шкада, што працэс закрыты. Але ў дзень прысуду павінны адкрыць, гэта нармальная працэдура. Вельмі хочацца ўбачыць блізкіх. Велізарнае прывітанне ўсім-усім!» — напісала яна.

Наталлю Дуліну пачалі судзіць 7 лютага. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Працэс зрабілі закрытым.

Клас
9
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
23