Дакументы на праезд правяраюць у кіроўцаў грузавікоў, не зарэгістраваных у Шэнгенскай зоне. Пры адсутнасці дазволаў на праезд праз Літву такія аўтамабілі не прапускаюць. Як доўга будзе дзейнічаць такая праверка, залежыць ад развіцця сітуацыі, кажа літоўскі бок.
Дзеянні літоўскіх улад могуць быць звязаныя з беларуска-польскім транспартным канфліктам, які разгарнуўся ў апошнія тыдні пасля вынясення 8-гадовага прысуду польскаму актывісту Андрэю Пачобуту.