Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль.

Палітзняволены Артур Хлус да свайго затрымання працаваў фельчарам гродзенскай брыгады хуткай дапамогі і з’яўляўся студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Яго затрымалі 22 кастрычніка 2022 нібыта за рэгістрацыю ў плане «Перамога» і за ўдзел у пратэстах і да суда змясцілі ў СІЗА гарадзенскай турмы №1.

За ўдзел у масавых беспарадках Артуру Хлусу можа пагражаць ад васьмі гадоў зняволення.

Клас
7
Панылы сорам
0
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
24