«Не ведаю, ці магчыма закрыццё ўсіх памежных пераходаў з Беларуссю. Я ведаю адно: мы не можам глядзець, нічога не прадпрымаючы, на тое, што робіць Лукашэнка з польскай меншасцю, таму што тое, што зроблена са спадаром Пачобутам, проста немажліва. Не дазволім, каб беспакарана, без рэакцыі польскай дзяржавы, Лукашэнка знішчаў могілкі жаўнераў Арміі Краёвай», — сказаў ён.

Намеснік міністра падкрэсліў, што польскі бок гатовы да любога развіцця падзей.

«Польшча гатовая да розных сітуацый, і я б не выключаў сітуацыі, што ў нас не будзе руху праз мяжу з Беларуссю», — сказаў ён.

Пра словах Вонсіка, урад Польшчы пры неабходнасці будзе гатовы аказаць падтрымку прадпрымальнікам, якія пацярпяць у выніку такога рашэння.

«Мы гатовыя і нацэлены на далейшыя дзеянні, у той жа час паглядзім, як будзе паводзіць сябе беларускі бок. Мы чакаем пэўных сігналаў і перш за ўсё хочам, каб вызвалены быў Пачобут, гэта відавочна», — дадаў намеснік міністра.

Вонсік растлумачыў, што гаворка ідзе пра Анжаліку Борыс і ў цэлым аб праяўленні павагі да правоў польскай меншасці ў Беларусі, спынення практыкі знішчэння пахаванняў Арміі Краёвай.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што завяршаецца стварэнне электроннага бар'ера на мяжы з Беларуссю. Засталося падключыць апошні ўчастак плота.

Вонсік таксама пракаментаваў дадатковае ўмацаванне мяжы з Беларуссю, якое пачалося днямі. Паводле яго слоў, польскі бок рыхтуецца да любога сцэнарыя, звязанага з канфліктам ва Украіне, аднак ён падкрэсліў, што ў Варшаве не лічаць рэальным уступленне Беларусі ў баявыя дзеянні.

«Не бачым тут такой сітуацыі, каб Беларусь хацела ўступіць у гэтую вайну, хіба што Пуцін проста ўвойдзе і ліквідуе рэшткі беларускай аўтаноміі, не можам казаць пра незалежнасць, можам казаць пра нейкую аўтаномію, якую Лукашэнка мае перад Пуціным», — сказаў ён.

Клас
30
Панылы сорам
1
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
2