Фота: Акадэмія кіравання

Фота: Акадэмія кіравання

У Акадэміі кіравання прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй. Там расказалі пра шэраг новаўвядзенняў у парадак прыёму ў акадэмію ў 2023 годзе.

З гэтага года абітурыентам трэба будзе прайсці прафесійна-псіхалагічную гутарку, распавёў рэктар ВНУ Вячаслаў Даніловіч карэспандэнту БелТА.

«З гэтай прыёмнай кампаніі ў нас плануецца ўвядзенне прафесійна-псіхалагічнай гутаркі, якая будзе ажыццяўляцца з 1 красавіка і да пачатку прыёму дакументаў. Гэта будзе допускам да ўдзелу ў конкурсе на паступленне ў Акадэмію кіравання», — сказаў ён.

Таксама акрамя характарыстыкі, якую павінен мець абітурыент, які хоча паступіць у Акадэмію кіравання, неабходна яшчэ прадставіць рэкамендацыі з апошняга месца вучобы, работы або службы плюс рэкамендацыю ад мясцовага органа выканаўчай улады, паведаміў Даніловіч.

Клас
3
Панылы сорам
30
Ха-ха
74
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
13