Імёны новых палітвязняў — Віктар Савашэвіч, Аляксандр Сазонаў, Яўген Васілеўскі, Мікіта Карпенка, Максім Ярашэнка, Канстанцін Ханін, Андрэй Быкаў, Святлана Бычкоўская, Андрэй Рускіх, Дзмітрый Лагуценка, Васіль Ермакоў, Павел Ракоца, Андрэй Шкляр.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі, чытайце тут.
Агульная колькасць палітвязняў дасягнула 1451 чалавека. Апошнім часам яна не асабліва мяняецца, але не таму, што накал рэпрэсій у Беларусі спадае — проста паралельна з новымі пасадкамі па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых зняволеных, якія цалкам адбылі свае тэрміны.
Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні па палітычных прычынах, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая.