Фота: Alexandr Demyanchuk, Pool Sputnik Kremlin, AP

Фота: Alexandr Demyanchuk, Pool Sputnik Kremlin, AP

Старшыня КНР Сі Цзіньпін плануе правесці афіцыйную сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Пра гэта паведаміла выданне The Wall Street Journal са спасылкай на крыніцы, знаёмыя з абмеркаваннямі гэтага плана.

Паводле атрыманых звестак, распрацоўка будучага візіту знаходзіцца толькі на ранняй стадыі і яшчэ не мае канчаткова вызначаных тэрмінаў, аднак гэта можа адбыцца ўжо ў найбліжэйшыя месяцы.

«Чакаецца, што кітайскі лідар спачатку завершыць свае ўнутрыдзяржаўныя мерапрыемствы, а ўжо потым у красавіку ці ў пачатку мая наведае Расію і, магчыма, іншыя еўрапейскія краіны», — паведамляюць крыніцы выдання.

На іх думку, гэты візіт стане часткай кітайскай палітыкі па ініцыяванні перамоў аб заканчэнні вайны ва Украіне і непрымяненні ядзернай зброі, што дапаможа ўмацаваць ролю Кітая ў якасці глабальнага міратворца і разрадзіць адносіны з Захадам. Пры гэтым Пекін не хоча моцна ціснуць на Маскву.

Па інфармацыі крыніц, дзяржаўны саветнік КНР Ван І, які цяпер знаходзіцца ў Расіі, прыехаў туды менавіта для прапрацоўкі глебы будучай сустрэчы Сі Цзіньпіна з Пуціным разам з абмеркаваннем будучых мірных перамоў па вайне ва Украіне. 

Характэрна, што менавіта падчас візіту галоўнага кітайскага дыпламата Уладзімір Пуцін абвясціў аб намеры выйсці з Дамовы аб стратэгічных наступальных узбраеннях.

Таксама нагадаем, што нядаўна Ван І распавёў пра кітайскую версію мірнага плана па заканчэнні вайны ва Украіне, якая ўключае пункт аб непарушнасці межаў, але не прапісвае, як зрабіць, каб расійская армія вярнулася на межы 1991 года. Пры гэтым сама Украіна прапанавала сваю ўласную «формулу міру».

Чытайце яшчэ:

«Свабодныя людзі ніколі не пагодзяцца жыць у цемры і несвабодзе». Пра што гаварыў Байдэн у Варшаве

Байдэн неспадзеўкі прыехаў у Кіеў

Пакуль Расія захоплівае землі, гандаль паміж Кітаем і ЗША б'е ўсе рэкорды

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1