«Сітуацыя няпростая. Я ўжо не раз казаў: кожны мужчына (ды і не толькі мужчына) павінен умець, як мінімум, абыходзіцца са зброяй. Хоць бы для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць сваю сям'ю, свой дом, родны куток зямлі і, калі спатрэбіцца, краіну, без якой не будзе ні кутка, ні дома, нічога іншага. Многія гэта разумеюць», — выказаўся Лукашэнка.

Пра ідэю народнага апалчэння ён казаў яшчэ ў чэрвені 2022 года.

«Нам на ўсялякі выпадак трэба пры кожным сельскім савеце мець вось гэтае народнае апалчэнне, групу людзей. Іх будзе няшмат. Можа, 50 чалавек. Але яны таксама павінны мець сваю зброю дзесьці на складзе. Мы іх прызываем для навучання — яны возьмуць свае аўтаматы (у асноўным аўтамат, гранатамёт, пісталет), каб маглі абараніць свой дом», — тлумачыў ён тады.

У выпадку ваенных дзеянняў атрады народнага апалчэння, на думку Лукашэнкі, змогуць трансфармавацца ў партызанскі рух.

Клас
4
Панылы сорам
11
Ха-ха
61
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
2