Сана Марын. Фота Heinz-Peter Bader / AP

Сана Марын. Фота Heinz-Peter Bader / AP

Сана Марын, адказваючы на пытанне пра гэта, нагадала пра нядаўнюю гісторыю, калі яе ўдзел у відэа з танцамі, зробленым на прыватнай вечарынцы, выклікаў скандал, і многія лічылі, што гэта мае коранем тое, што яна жанчына, а не толькі прэм'ер-міністарка.

Зрэшты, Марын не лічыць свае паводзіны памылкай. «Я танцавала і пасля таго разу», — падкрэсліла яна.

Прэзідэнтка Еўракамісіі, са свайго боку, падзялілася вопытам фармавання складу ЕК у 2019 годзе.

Фон дэр Ляен распавяла, што пасля пацверджання яе прызначэння на пасаду яна пачала фармаваць склад ЕК, і паставіла мэту сфармаваць гендэрна збалансаванае камісію.

«Тады я звярнулася да ўсіх краін — членаў ЕС даць мне дзве кандыдатуры, мужчыну і жанчыну, каб я магла выбраць аднаго чалавека. І вы проста не ўяўляеце, якой абуранай была рэакцыя! Былі чальцы, якія даслалі траіх мужчын для выбару», — распавяла яна.

Урсула фон дэр Ляен таксама ўспомніла, што раней сітуацыя была горшай, і яе ў свой час — калі яна працавала міністаркай пасля нараджэння першых дзяцей, калегі прама рэкамендавалі «вызначыцца, кім яна хоча быць, дрэннай маці або дрэнным міністрам».

Сана Марын запэўніла, што цяпер сітуацыя мяняецца. Напрыклад, у яе ўрадзе адзін з мужчын-міністраў вырашыў сысці з пасады ў «бацькоўскі адпачынак». «Гэта — рэальная гендарная роўнасць, якой я ганаруся», — заявіла кіраўніца ўрада Фінляндыі.

У сеціве з’явілася відэа, на якім прэм’ерка Фінляндыі адрываецца на хатняй вечарынцы. Ёй давялося апраўдвацца ВІДЭА

Фінская прэм'ерка Сана Марын стала зоркай. А што вядома пра яе мужа?

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1