Абноўлены Выбарчы кодэкс прадугледжвае карэктаванне нормаў у сувязі з зацвярджэннем новай лукашэнкаўскай канстытуцыі. У ім уводзяцца новыя цэнзы для дэпутатаў, а таксама прапісваецца працэдура фармавання Усебеларускага народнага сходу.

Да кандыдатаў у дэпутаты ўводзяцца дадатковыя патрабаванні, такія як недапушчальнасць наяўнасці грамадзянства замежнай дзяржавы, Карты паляка і іншых падобных дакументаў.

Таксама адменены парог яўкі выбаршчыкаў для прызнання выбараў у Палату прадстаўнікоў такімі, што адбыліся, забароненыя фота- і відэаздымка запоўненага бюлетэня.

Зменены таксама час датэрміновага галасавання. Яно будзе праходзіць з 12 да 19 гадзін без перапынку (было з 10 да 14 гадзін і з 16 да 19 гадзін).

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
13
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
15