Як сказана ў тэлеграм-канале, блізкім да ПВК «Вагнер», гэты чалавек «захварэў на адну і тую ж хваробу, ад якой губляеш прытомнасць у гарадах Украіны, то ў Кіеве, цяпер у Дняпры, а пасля прачынаешся ў падвале на сваім апошнім судовым пасяджэнні».

На новым відэа паказаны чалавек, галава якога прыматаная скотчам да каменя. Ён называе сябе Дзмітрыем Якушчанкам і кажа, што нарадзіўся ў Крыме, трапіў у турму, адправіўся на фронт у складзе ПВК «Вагнер», а на пярэднім краі зразумеў, што гэта не яго вайна.

Даныя аб тым, што на відэа чалавек менавіта з такім імем і прозвішчам, пацвярджаюцца толькі яго словамі і паведамленнем тэлеграм-канала.

«Якушчанка» сцвярджае, што знаходзіўся ў горадзе Дняпро, дзе атрымаў удар па галаве і страціў прытомнасць. «Ачуняў у гэтым памяшканні, дзе мне сказалі, што мяне будуць судзіць», — працягвае гэты чалавек.

На роліку відаць, як адразу пасля гэтага чалавек, які стаіць за «Якушчанкам», б'е кувалдай па месцы, дзе знаходзіцца таго галава. У гэты момант большая частка кадра размытая, таму зразумець, што менавіта адбываецца, немагчыма. Але «Якушчанка» адразу ж падае назад, а чалавек з кувалдай працягвае яго дабіваць.

У тым жа роліку апублікаваныя фрагменты апавядання «Якушчанкі», які трапіў у палон, якое яшчэ ў лістападзе мінулага года размясцілі некаторыя ўкраінскія СМІ. Раней відэа было зроблена неўзабаве пасля таго, як гэты чалавек трапіў у палон.

«Якушчанка» распавядае, што ён быў асуджаны на 19 гадоў і адбываў пакаранне ў Саратаўскай вобласці, у горадзе Энгельсе. Мяркуючы з ягоных слоў, ён трапіў у турму ў Крыме яшчэ ў момант, калі паўвостраў знаходзіўся пад кантролем Украіны, а пазней быў пераведзены на тэрыторыю Расіі.

Як кажа «Якушчанка», яшчэ накіроўваючыся на фронт, ён планаваў «знайсці якую-небудзь шчыліну, проста, як той казаў, збегчы». Далей ён распавядае, як здаўся ў палон украінскім вайскоўцам каля Бахмута.

Відэа з «Якушчанкам» зманціравана сапраўды гэтак жа, як ролік з яшчэ адным «вагнераўцам» Яўгенам Нужыным.

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
5
Сумна
4
Абуральна
44