13 студзеня Аляксандр Філіпенка браў удзел у вечарыне беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі ў Вільні, дзе чытаў яго твор. Фота: «Будзьма»

13 студзеня Аляксандр Філіпенка браў удзел у вечарыне беларускага пісьменніка Сашы Філіпенкі ў Вільні, дзе чытаў яго твор. Фота: «Будзьма»

Народны артыст Расіі Аляксандр Філіпенка пакінуў Расію, распавяла тэлеканалу «Дождь» яго дачка Аляксандра. Па яе словах, ад'езд бацькі «звязаны з яго пазіцыяй» наконт расійскага ўварвання ва Украіну.

19 мая 2022 года славуты акцёр апублікаваў у фэйсбуку фатаграфію ў вышыванцы.

«Тата вырашыў дастаць сваю вышыванку і ўспомніць цудоўныя дні ў Кіеве, студыю Даўжэнкі і напісаў нейкія словы любові — у першую чаргу сябрам, якія знаходзяцца там», — распавяла дачка акцёра.

Пасля пачатку вайны, па словах Аляксандры Філіпенка, арганізатары канцэртаў яе бацькі пачалі атрымліваць адмовы ад пляцовак. А ў лістападзе Тэатр імя Массавета не падоўжыў кантракт з Філіпенкам. Акцёр быў задзейнічаны ў чатырох спектаклях. Ён, у прыватнасці, іграў у спектаклі «ШэкспірГамлет». Імя акцёра да гэтага часу на афішы, але карэспандэнту «Дождя» ў касах тэатра сказалі, што ў найбліжэйшым спектаклі 11 лютага Філіпенка іграць не будзе.

Клас
56
Панылы сорам
3
Ха-ха
6
Ого
2
Сумна
5
Абуральна
6