Супраць іх завялі крымінальную справу за «злоснае хуліганства, здзейсненае групай асоб», паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэкса і змясцілі ўсіх пад варту ў жодзінскую турму, паведамляе «Вясна».

Гэта Дзяніс Варозаў, Вячаслаў Панцюшэнка, Вольга Церах, Уладзімір Лавор і Кацярына Зарэцкая. Але пераслед затрыманых на гэтым не спыніўся.

Праз два тыдні пасля іх затрымання Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» канал у дадатку Zello, праз які камунікавалі мінчукі падчас арганізацыі акцыі. 

Следства па справе скончана. Сярод інкрымінуемых артыкулаў няма «злоснага хуліганства», на падставе якога затрымалі і змясцілі пад варту палітвязняў. Цяпер пяць чалавек абвінавачваецца па больш цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1, 3 арт. 361—1 (стварэнне і ўдзел у «экстрэмісцкім фармаванні») і ч. 2 арт. 361—4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Ім пагражае да 7 гадоў калоніі.

«Калі няма за што «пасадзіць» любога чалавека, то можна выбраць з наяўных або стварыць для яго «экстрэмісцкае фармаванне». Таму што, вядома, вывешванне сцягоў — гэта дакладна не хуліганства ў гэтым кантэксце, а пакараць за праяву грамадзянскай пазіцыі вельмі хацелася», — пракаментаваў праваабаронца Павел Сапелка.

Падтрымаць палітвязняў можна лістамі, грашовымі пераводамі, пасылкамі па адрасе: Следчая турма № 8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
40