Адзін ясны дзень у снежні прыйшоўся на жыхароў Гомеля, а ў студзені — на жыхароў Брэста, распавялі БелТА спецыялісты Белгідрамета.

У метэаралогіі ясным лічыцца дзень, калі на працягу сутак назіралася яснае або малавоблачнае (з нязначнай воблачнасцю) надвор'е.

«Найбольшая колькасць ясных дзён у снежні-студзені за перыяд назіранняў з 1991 па 2020 год была зафіксавана ў студзені 2014 года ў Віцебску і склала 10 дзён», — адзначылі ў Белгідрамеце.

Яшчэ адным паказчыкам сонечнасці ў метэаралогіі лічаць працягласць сонечнага ззяння. Яна выражаецца ў гадзінах і пазначае час, на працягу якога на небасхіле прысутнічае сонца, у тым ліку паміж прасветамі ў аблоках. Працягласць гэтага часу можа быць ад 0,1 гадзіны (ад 6 хвілін) і да максімальна магчымай у гэтыя халодныя месяцы (прыкладна да 7,5−8,5 гадзіны за адны суткі).

«Па гэтым паказчыку колькасць дзён з сонцам нават у зімовыя месяцы значна большая, чым ясных. Так, працягласць сонечнага ззяння ў Мінску ў снежні 2022 года склала 14,8 гадзіны, а ў студзені — 8,9 гадзіны», — растлумачылі ў Белгідрамеце.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
3
Сумна
24
Абуральна
5