«Чаму была ўсталявана нейкая столь цэн на галоўны тавар Расійскай Федэрацыі. І не толькі на гэта. І нафта, і нафтапрадукты. Чаму Захад і ЗША пачалі рэгуляваць цэны на нафту і нафтапрадукты? Рынкавая ж у свеце эканоміка», — заявіў Лукашэнка на нарадзе па цэнаўтварэнні.

Па яго словах, усе прывыклі да таго, што «дэмакратыя і свабодны рынак выратуюць свет». «Адкуль гэта прыйшло пасля доўгага перыяду дэкларатыўных цэн у Савецкім Саюзе і рэгулявання ўсіх і ўсяго. Адкуль гэта прыйшло? Рытарычнае пытанне. Амерыканцы, Захад нас заўсёды да гэтага штурхалі: дэмакратыя, дэмакратыя, правы чалавека! Чытай: што хачу, тое і кручу ў краіне, што хачу, тое кажу. А потым 2020-ы год, памятаеце … вось і ўся дэмакратыя», — адзначыў Лукашэнка.

Таксама Лукашэнка падкрэсліў недапушчальнасць неабгрунтаванага росту цэн. «Нуварышы, якія ўчора з'явіліся толькі невядома адкуль, стварыўшы свае сеткі ў гандлі і гэтак далей, пачалі набіваць кішэні, калі заработная плата ў [радавых работнікаў] кампаніі — 500 даляраў, а ў іх у 46 або ў 60 разоў больш. Гэта што, нармальна?» — абурыўся ён.

Клас
0
Панылы сорам
9
Ха-ха
16
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0