Пра гэта паведаміла 10 лютага журналістам старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Алена Богдан, пішуць «Мінск-Навіны».

— Да верасня гэтага года мы павінны выйсці на будаўнічую пляцоўку (тычыцца новай інфекцыйнай бальніцы), — адзначыла Алена Богдан.

Па яе словах, вядзецца будаўніцтва новага хірургічнага корпуса 11-й бальніцы, прыбудовы да ўралагічнага корпуса 4-й бальніцы, корпуса 5-й клінікі, рамантуецца амбулаторыя ў Сокале, пачаты работы па будаўніцтве дзіцячай паліклінікі ў Лошыцы. 

Алена Богдан расказала, што распачата будаўніцтва новага медыцынскага цэнтра на вуліцы Маякоўскага, у які ўвойдуць 10-я стаматалагічная паліклініка, эндакрыналагічны цэнтр і цэнтр касметалогіі.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0