Скрыншот відэа

Скрыншот відэа

Апошні раз Пуцін выступаў у Лужніках у разгар вайны супраць Украіны 18 сакавіка, шоу было прымеркавана да васьмігоддзя анексіі Крыма.

Цяпер, як піша РБК, па задумцы крамлёўскіх чыноўнікаў, канцэрт з магчымым удзелам Пуціна павінен стаць свайго роду працягам яго паслання Федэральнаму сходу, якое пакуль не адбылося ў гэтым годзе. Расійскія СМІ апошнія тыдні анансавалі пасланне менавіта на гэтыя даты — 21—22 лютага. Крэмль даты не пацвярджаў.

З нагоды магчымага канцэрта ў Лужніках прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў сказаў РБК, што яму «пакуль няма чаго сказаць».

Украінскія ўлады і вайскоўцы чакаюць, што ў лютым Расія распачне новую спробу маштабнага наступу ва Украіне. Аналітыкі пры гэтым сумняваюцца, што для гэтага ў расійскіх вайскоўцаў дастаткова сіл.

У Крамлі хочуць, каб пасланне Пуціна прагучала «максімальна блізка да гадавіны пачатку ваеннай аперацыі», паведаміла адна з крыніц РБК. Выступ перад парламентам плануецца на дзень раней за мітынг-канцэрт, 21 лютага, сцвярджаюць суразмоўцы выдання. Гэтая дата «разглядаецца ў якасці асноўнай». «Ведомості» называлі 21 лютага «арыенціровачнай» датай. 24 лютага пачалася вайна Расіі з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
4
Ха-ха
6
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
3