Скрын відэа

 Скрын відэа

«Мы назіраем, што расійскія акупацыйныя войскі перасоўваюць на ўсход дадатковыя штурмавыя групы, падраздзяленні, узбраенне і ваенную тэхніку. Паводле звестак вайсковай выведкі Украіны, Пуцін аддаў загад да сакавіка захапіць тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей», — сказаў Андрэй Чарняк.

Таксама, прадстаўнік ГУР МА Украіны адзначыў, што Расія выкарыстоўвае тэрыторыю Беларусі для падрыхтоўкі мабілізаваных салдат і не мае дастатковых сіл і сродкаў, каб пачаць у бліжэйшыя тыдні масіраваны наступ на Украіну з гэтага кірунку.

«На сёння сфармаваных ударных груп няма. Няма пагрозы прыцягнення Беларусі да поўнамаштабнага ўварвання на баку Расіі супраць Украіны, але гэта таксама, безумоўна, рызыкі, якія мы павінны ўлічваць», — заявіў прадстаўнік вайсковай разведкі Украіны.

label.reaction.like
3
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
3
label.reaction.omg
1
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
21