Віталь Палавінскі

Пра новыя затрыманні па наводцы 41-гадовага Юрыя Комара паведамляе «Вясна».

Так магілёвец, студэнт Віталь Палавінскі, у чат-рулетцы сказаў, што Расія прайграе вайну, а пасля гэтага ў Беларусі пачнецца рэвалюцыя — і яго затрымаў ГУБАЗіК.

Палавінскага справакаваў Комар — мужчына сам сказаў Палавінскаму «Жыве Беларусь» і атрымаў у адказ «Жыве Вечна».

У міліцэйскім відэа Віталь сказаў, што затрыманы за тое, што прамаўляў «дэструктыўныя лозунгі ў падтрымку Украіны», а таксама за тое, што на відэа прагназуе паражэнне Расіі ў вайне і што пасля гэтага ў Беларусі можа пачацца рэвалюцыя.

Таксама ГУБАЗіК затрымаў 18-гадовага студэнта Інстытута бізнэсу БДУ Данілу Гомана — у чат-рулетцы ён сказаў, што яго прадзед спальваў Хатынь.

Даніла Гоман. Фота: сацсеткі

Былі затрыманыя Вадзім Шафранскі і Віталь Лобач.

Абодва мужчыны ў чат-рулетцы паразмаўлялі з Юрыем Комарам, ён у гэтым выпадку прадставіўся ўкраінцам. Затрыманыя мужчыны выказалі падтрымку Украіне і ўкраінцам, а таксама прагназавалі на паразу Расіі ў вайне.

Гэты лукашэнкавец правакуе людзей у чат-рулетцы, а пасля іх затрымліваюць і збіваюць. Расказваем, хто ён

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Чаркашкварка / Адказаць
23.01.2023
[Рэд. выдалена]
3
Ха-ха-ха / Адказаць
23.01.2023
Наіўны
1
Улад / Адказаць
23.01.2023
Няма такога артыкула у Крымінальным Кодэксе РБ - даваць прагноз на вынік вайны ці іншай падзеі. 
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру