У такой сітуацыі мігранты знаходзіліся з пачатку снежня, да таго ж яны былі вымушаныя жыць пад адкрытым небам.

11 студзеня Respect-Protect-Fulfill (беларуская праваабарончая арганізацыя, якая базуецца ў Літве) і Gribu palīdzēt bēgļiem звярнуліся ў Еўрапейскі суд па правах чалавека з просьбай абавязаць Латвію не выдвараць мігрантаў у Беларусь і даць ім гуманітарную дапамогу.

Суд задаволіў запыт і абавязаў Латвію даць мігрантам ежу, ваду, вопратку, адэкватную медыцынскую дапамогу і часовы прытулак. З гэтым рашэннем у ноч з 12 на 13 студзеня актывісты латвійскай арганізацыі (Іева Раўбішка і Эгілс Грасманіс) паехалі ў памежную зону, каб выратаваць людзей. Калі яны знайшлі 5 з 7 заяўнікаў у лесе, тыя былі ў вельмі дрэнным стане. Актывісты неадкладна выклікалі хуткую дапамогу і звязаліся з памежнікамі. У выніку двум заяўнікам аказалі тэрміновую медыцынскую дапамогу і ўсе пяцёра засталіся ў Латвіі. Што адбылося з яшчэ двума заяўнікамі, якіх Іева і Эгілс у лесе не знайшлі, невядома.

Латвійская Дзяржаўная памежная ахова распачала крымінальную справу супраць латвійскіх актывістаў (Іевы Раўбішка і Эгілса Грасманіса) нібыта за незаконнае перамяшчэнне асоб праз мяжу.

«Нам удалося дамагчыся станоўчага рашэння ад ЕСПЧ і яго выканання канкрэтна ў гэтай справе. Але на мяжы цяпер знаходзяцца яшчэ дзясяткі людзей у такой жа сітуацыі. З дня ўвядзення надзвычайнага становішча ў Латвіі на мяжы з Беларуссю ў жніўні 2021 года назіраецца сітуацыя, калі сілавікі Беларусі і Латвіі ўтрымліваюць вымушаных мігрантаў у прымежнай вобласці. Латвійскія сілавікі не прымаюць у іх просьбы аб прытулку і выдвараюць іх у Беларусь, а беларускія сілавікі не выпускаюць з памежнай зоны і прымушаюць нелегальна пераходзіць мяжу з Латвіяй. Мы з калегамі з Латвіі змагаемся за тое, каб мігранты не падвяргаліся катаванням і бесчалавечнаму абыходжанню», — пракаментаваў кіраўнік Respect-Protect-Fulfill Мікіта Мацюшчанкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1