Фота: Pixabay.com

Фота: Pixabay.com

Бельбек — вайсковы аэрадром, пасля анексіі Крыма ў 2014 годзе яго выкарыстоўваюць толькі расійскія ВКС.

«Раніцай сістэмы СПА збілі два БПЛА над морам у раёне Бельбека. Усе службы працуюць у штатным рэжыме», — напісаў Разважаеў у сваім тэлеграм-канале.

Разважаеў летась рэгулярна паведамляў аб нападах дронаў.

Таксама ў ноч на 4 студзеня з Растова-на-Доне паступалі паведамленні пра выбух. Супрацоўнік ВГТРК Андрэй Рудэнка пісаў у сваім тэлеграм-канале, што сістэмы СПА збілі ў небе над Растоўскай вобласцю неапазнаны аб'ект. Губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў заявіў, што сітуацыя «знаходзіцца пад кантролем», і заклікаў не паддавацца паніцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2