Як паведамляе ДАІ, 57-гадовы кіроўца аўтамабіля Volkswagen службы «Яндэкс.Таксі» наехаў на 50-гадовага пешахода, калі рухаўся па вуліцы Прытыцкага з боку вуліцы Лабанка ў напрамку Якубоўскага. Пешаход пераходзіў дарогу па рэгуляваным пешаходным пераходзе.

У ДТЗ ён атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

Клас
1
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
0