Баранаў калісьці працаваў на Мазырскім НПЗ, а потым з'ехаў у Польшчу. Першы раз ГУБАЗіК затрымаў яго дома пасля вяртання ў Беларусь — за тое, што ён нібыта хадзіў на мітынгі ў 2020 годзе, а пасля пачатку вайны фатаграфаваў вайсковую тэхніку і адпраўляў здымкі ў тэлеграм-каналы.

Па даных праваабаронцаў, пры затрыманні Вадзіма збілі, канфіскавалі яго тэлефон і сапсавалі дакументы: пашпарт, працоўную кніжку і вадзіцельскае пасведчанне, — таму ён не змог вярнуцца за мяжу. У адказ на яго звароты пракуратура і Следчы камітэт заявілі, што ён сам дзесьці страціў дакументы і скардзіцца беспадстаўна.

Аднавіўшы дакументы і зноўку атрымаўшы польскую візу, мазыранін адправіўся ў аддзяленне міліцыі, каб высветліць лёс канфіскаванага тэлефона. Там яго зноў затрымалі і склалі шэсць пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях. Па першым пратаколе хлопца арыштавалі на шэсць сутак, па другім далі штраф у 20 базавых велічынь (640 рублёў) і гэтак далей, пакуль нарэшце не распачалі крымінальную справу па артыкуле 366 КК (гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак).

Спачатку гаворка ішла аб частцы 1, дзе гаворыцца пра гвалт супраць службовай асобы, потым — аб частцы 2 (тыя ж дзеянні ў дачыненні да Лукашэнкі).

Маладому чалавеку пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да васьмі гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
8
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
7
Абуральна
27