Гэта будзе траса са штучным снегам, але працягласць больш за кіламетр, пішуць Мінск-Навіны.

Знаходзіцца яна побач з пляцоўкай для варкаўта. Дыстанцыя ўжо гатовая, а спецыяльная тэхніка выраўноўвае і ўкатвае снежную падушку, якая зможа праляжаць да вясны. Як распавёў першы намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна Сяргей Рубанаў, да адкрыцця трасы будуць прымеркаваны спаборніцтвы па лыжных гонках сярод вучняў 5—7-х класаў раёна. Чакаецца, што на старт выйдзе каля 700 дзяцей.

— Цырымонія адкрыцця запланаваная на 12:30, а праз 10—15 хвілін пачнецца турнір. У гэты дзень для ўсіх жадаючых пакатацца будуць свабодныя лыжы — каля 20—30 пар. Гасцям свята прапануем гарачы чай, выпечку, — адзначыў С. Рубанаў.

Трасу плануюць задзейнічаць у дні зімовых канікул: у гэты перыяд чакаецца 4—5 турніраў па лыжных гонках. З 17 па 19 студзеня пройдзе першы этап спаборніцтваў па біятлоне «Снежны снайпер». Аб'ект будзе адкрыты для жыхароў.

Аднак варта ўлічыць, што ў вячэрні час тут няма асвятлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0