Як перадае кітайскае дзяржагенцтва «Сіньхуа», Кітай выказаў надзею, што абодва бакі ўкраінскага канфлікту праявяць стрыманасць і вырашаць праблемы палітычным шляхам.

«Мы абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння паміж дзвюма кіруючымі партыямі — паміж кампартыяй Кітая і «Адзінай Расіяй», абмеркавалі пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння нашага стратэгічнага партнёрства з Кітаем ва ўсіх сферах, у тым ліку, вядома, эканоміку, прамысловую кааперацыю і многае іншае, абмеркавалі міжнародныя пытанні, уключаючы, безумоўна, канфлікт ва Украіне», — пракаментаваў Мядзведзеў у тэлеграме.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
5
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1