«Ваша жыццё назаўсёды звязана з лёсам Айчыны. Ваш абавязак — служыць Радзіме, працягваючы слаўныя традыцыі легендарнага ведамства, якое стаіць на варце міру і бяспекі народа Беларусі, — гаворыцца ў віншаванні. — Дзякую за складаную, напружаную і часам небяспечную працу ўсім, хто смела, самааддана і максімальна эфектыўна рэагуе на выклікі часу, процідзейнічае найноўшым і ўдасканаленым тэхналогіям разбурэння дзяржаў».

Таксама ён падзякаваў ветэранам КДБ, якія «паказалі прыклад выключнай адданасці справе»: «Сёння, калі падзеі ў свеце зноў прымушаюць нас вяртацца да ўрокаў гістарычнай памяці, мы абапіраемся на бясцэнны досвед і веды ў тым ліку і вашага пакалення».

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1