«Сёння як ніколі важна засяродзіцца на адзінай прамысловай палітыцы, замяшчэнні крытычнага імпарту, забеспячэнні тэхналагічнага і інфармацыйнага суверэнітэту, фінансавай устойлівасці, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Трэба паскорыць стварэнне прававой базы для ажыццяўлення кабатажных перавозак паміж Беларуссю і Расіяй, гэтае пытанне вельмі застарэлае, і, на жаль, сёння не вырашана. Сфера перавозак, лагістыка — гэта, па сутнасці, крывяносная сістэма Саюзнай эканомікі».

У галіне паветранага транспарту неабходна зрабіць акцэнт на вырашэнні пытанняў прымянення тарыфаў і збораў за аэранавігацыйнае і аэрапортавае абслугоўванне, падкрэсліў старшыня Палаты прадстаўнікоў. «Па-ранейшаму існуе праблема з пастаўкамі лесаматэрыялаў з Расіі ў Беларусь, а таксама наступным транзітам праз РФ у трэція краіны», — дадаў ён.

«У цэлым неабходна здымаць усе бар'еры і абмежаванні, якія не даюць нам у поўнай меры задзейнічаць рэсурс інтэграцыі. На жаль, як гэта ні сумна, але на сённяшні дзень такія бар'еры ў нас існуюць», — рэзюмаваў Уладзімір Андрэйчанка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
1
Абуральна
4