Паводле Карпянкова, спецназаўцы, якія служаць у атрадзе, падрыхтаваныя і матываваныя.

«На кліч, які прагучаў у нас ва ўнутраных войсках у пачатку лістапада, адгукнулася і сабралася ў вайсковай часці 3214 вялікая колькасць вайскоўцаў запасу», — перадае словы Карпянкова «СБ. Беларусь сегодня».

Карпянкоў распавёў, што для падраздзялення закуплены сучасныя сродкі абароны — каскі і бронекамізэлькі. Атрад аснасцяць цеплавізарамі і беспілотнікамі.

Карпянкоў сказаў, што ў выпадку неабходнасці «Смерч» будзе дзейнічаць сумесна з САХРам і яшчэ адным новым падраздзяленнем — атрадам спецназа «Рысь». Байцы ўжо правялі сумесныя трэніроўкі.

«Плануем як мінімум некалькі разоў на год збірацца, каб браць на ўзбраенне, акумуляваць самы перадавы вопыт», — сказаў Карпянкоў.

Карпянкоў у лістападзе анансаваў стварэнне новага батальёна спецназа ў Мінску. Былы кіраўнік ГУБАЗіКа распавёў, што новае падраздзяленне ў барацьбе з унутранымі ворагамі будзе створанае да канца года, а камплектаваць яго будуць з «кантрактнікаў і найлепшых афіцэраў».

Клас
4
Панылы сорам
15
Ха-ха
12
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
87