«Умовы надвор'я, пераход ад сухой восені да яшчэ не марознай зімы… мы назіралі дажджы і вельмі цяжкія ўмовы для нападаў з любога боку. Таму што сыры грунт, і колавая тэхніка амаль не можа праходзіць…

Я думаю, што гэтае памяншэнне актыўнасці мае месца з-за ўмоў надвор'я. Але ўкраінскія Узброеныя сілы не думаюць спыняцца. Таму, выкарыстоўваючы момант, калі глеба стане цвярдзейшай, я перакананы, што мы будзем працягваць нашыя контратакі, кампанію па вызваленні нашых тэрыторый», — сказаў Рэзнікаў на прэс-канферэнцыі з міністрам абароны Швецыі Полам Ёнсанам у Адэсе ў нядзелю.

Міністр адзначыў, што план Украіны «вельмі просты — гэта вызваленне ўсіх часова акупаваных тэрыторый Украіны да стану на 1991 год, калі былі міжнародна прызнаныя межы Украіны».

Ён выказаў перакананне, што расіяне ваююць з цывільным насельніцтвам, каб схіліць украінскую ўладу да перагавораў на сваіх умовах, аднак гэта ім не ўдасца.

Клас
13
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0