Сярод новаўвядзенняў — нядопуск да атэстацыі нелаяльных краязнаўцаў.

Да атэстацыі не дапускаюцца гіды, якіх судзілі па адміністрацыйных артыкулах 19.11 (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), 24.22 (распаўсюд СМІ заведама лжывых звестак, якія ганьбяць гонар Лукашэнкі) і 24.23 (несанкцыянаваная акцыя).

Таксама не дазволяць праводзіць экскурсіі тым, каго прыцягвалі па наступных крымінальных артыкулах:

  • 130 (распальванне варажнечы);
  • 293 (масавыя беспарадкі);
  • 342 (дзеянні, які груба парушаюць грамадскі парадак);
  • 357 (змова ці іншыя дзеянні з мэтай захопу ўлады);
  • 361 (заклікі да санкцый);
  • 367 (паклёп на Лукашэнку);
  • 368 (абраза Лукашэнкі);
  • 369 (абраза прадстаўніка ўлады);
  • 369-1 (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь);
  • 369-3 (публічныя заклікі да мітынгаў);
  • 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў).

Пасля 2020 года не раз затрымлівалі экскурсаводку Аксану Манкевіч. Цяпер яна зноў за кратамі, ёй прад'яўляюць артыкул 342.

Па гэтым жа артыкуле быў асуджаны краязнаўца Ігар Хмара — на 2,5 года хатняй хіміі.

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
8