Маладзечанец Іван Карпіцкі ўсцешыў прыхільнікаў сваёй снежнай творчасці чарговай скульптурай, піша «Рэгіянальная газета».

«Хлопчык, які грае на скрыпцы» з'явіўся на тэрыторыі дабрачыннай арганізацыі ў вёсцы Салтанаўка пад Магілёвам. Вышыня снежнага музыканта — 1,80. На працу спатрэбілася два дні.

Як расказаў Іван «Рэгіянальнай газеце», такую скульптуру ён зрабіў да Сусветнага дня скрыпкі, які будуць адзначаць 13 снежня. У 2012 годзе гэты дзень заснаваў прафесійны скрыпач з Ірландыі Кааімхін Мак Аойд. Чаму абралі менавіта дату 13 снежня? Бо ў гэты дзень у 1737 годзе памёр італьянскі майстар скрыпкі Антоніа Страдзівары.

Раней Іван Карпіцкі ўжо рабіў скульптуры «Машы і мядзведзя», а таксама дом са снегу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Улад / Адказаць
07.12.2022
Добрая работа. Іван малайчына! 
0
Максим Дизайнер / Адказаць
10.12.2022
Умница!Вот они наши таланты, а не айтишный сброд после курсов.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру